Лінкі ўнівэрсальнага доступу

360 міжнародных сустрэчаў, 200 тысячаў чалавек у пляне «Перамога». Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі працы за 2021 год


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі сваёй працы ў 2021 годзе.

Паведамляецца, што больш за 200 тысячаў чалавек далучыліся да пляну «Перамога», 785 тысячаў беларусаў выступілі ў падтрымку перамоваў і прагаласавалі на плятформе «Голас», 18,7 тысячаў чалавек запісаліся ў «Рабочы Рух».

59 краінаў не прызналі Лукашэнку прэзыдэнтам, 41 краіна ўвяла абмежаваньні супраць рэжыму.

Пры гэтым паведамляецца, што 3 млрд эўра вылучана на Эканамічны плян дапамогі ЭЗ для дэмакратычнай Беларусі з патэнцыялам мабілізацыі да 10 млрд эўра агульнай дапамогі пасьля пераменаў.

У асабістым актыве Сьвятланы Ціханоўскай — 360 сустрэчаў з палітыкамі на высокім і найвышэйшым узроўні, 130 міжнародных выступаў і 559 інтэрвію беларускім і замежным СМІ пра сытуацыю ў Беларусі.

Больш за 12 000 лістоў і паштовак даслалі валянтэры Офісу Ціханоўскай палітычным вязьням у Беларусі.

У справаздачы таксама пералічаныя канцэпцыі і праграмы, распрацаваныя Офісам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG