Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала ўганараваныя Прэміяй імя Карла Вялікага


Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава

Лідэры беларускага пратэставага руху ў 2020 годзе Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала сталі ляўрэаткамі Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага ў 2022 годзе.

Яны ўганараваныя гэтай узнагародай за мужнасьць, барацьбу за свабоду і дэмакратыю, за правы чалавека і тым самым за эўрапейскія каштоўнасьці, заявіў у пятніцу, 17 сьнежня, кіраўнік рады прэстыжнай міжнароднай прэміі ў Аахэне Юрген Ліндэн.

Паводле ягоных слоў, лідэркі беларускай апазыцыі Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала — «непаўторны прыклад» барацьбы супраць дыктатуры, падаўленьня і неправавой дзяржавы.

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага — адна з найбольш значных эўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 году людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб'яднаньні Эўропы. У 2019 годзе прэмія была ўручана генэральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу, за год да гэтага — прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш, а ў 2016-м – папа Рымскі Францішак.

Уручэньне прэміі адбудзецца 26 мая 2022 году ў каранацыйнай залі ратушы Аахэна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG