Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Netflix у Расеі абавяжуць паказваць Першы канал і праваслаўны канал «Спас»


Ілюстрацыйная выява

«Роскомнадзор» занёс стрымінгавы сэрвіс Netflix у рэестар аўдыёвізуальных сэрвісаў. Гэта азначае, што ў Расеі онлайн-кінатэатр павінен будзе выконваць мясцовыя законы для стрымінгу.

У прыватнасьці, забясьпечваць паказ гарантаваных дзяржаўных тэлеканалаў. А ў пэрспэктыве — абараняць гледачоў ад «гей-прапаганды» і ненарматыўнай лексыкі.

Запіс аб уключэньні сэрвісу ў рэестар зьявілася на сайце рэгулятара ў аўторак. У траўні ўнесьці Netflix у сьпіс запатрабавала ад «Роскомнадзора» Асацыяцыя інтэрнэт-відэа, якая аб’ядноўвае найбуйнейшыя расейскія онлайн-кінатэатры. Па законе, у рэестар павінны ўключацца ўсе відэасэрвісы са 100 тысячамі наведнікаў з Расеі за дзень.

Заканадаўства патрабуе ад такіх сэрвісаў зь вясны забясьпечыць карыстальнікам паказ каналаў эфірнай тэлевізіі і трансьляцыю радыёстанцый, уключаных у склад так званых мультыплексаў — лічбавых пакетаў, трансьляцыю якіх гарантуе дзяржава.

Акрамя таго, Netflix абавязаны будзе дзяліцца зь дзяржавай статыстыкай праглядаў у Расеі. Акрамя гэтага, «Роскомнадзор» рыхтуе забарону для онлайн-кінатэатраў на ненарматыўную лексыку і прапаганду «нетрадыцыйнага сэксу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG