Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпершыню выявілі «Омікрон»


Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зафіксавалі чатыры выпадкі новага варыянту каранавірусу — «Омікрон».

Новыя выпадкі зафіксавалі спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Міністэрства здароўя. Ува ўсіх чатырох пацыентаў назіраецца лёгкае цячэньне хваробы, паведаміла Міністэрства здароўя Беларусі.

Агулам за апошнія содні ў Беларусі зарэгістравалі 1493 пацыентаў з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне захварэлі на каранавірус 696220 чалавек, памерлі на тэрыторыі краіны — 5543 з пацьверджанай каранавіруснай інфэкцыяй.

Навукоўцы лічаць, што наяўныя вакцыны забясьпечваюць значную абарону ад цяжкіх формаў хваробы, але ня могуць цалкам абараніць арганізм ад заражэньня «Омікронам». Наступствы хуткага пашырэньня гэтага штаму непакояць многіх экспэртаў у галіне аховы здароўя.

Асьцерагаючыся новага штаму каранавірусу, у многіх краінах уводзяць дадатковыя захады бясьпекі, скасоўваюць сьвяткаваньні, рэйсы самалётаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG