Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дапусьцілі аднаўленьне сьмяротнага пакараньня


Кіраўнік Канстытуцыйнага суду Расеі Валерый Зоркін

Старшыня Канстытуцыйнага суду РФ Валерый Зоркін дапусьціў магчымасьць вяртаньня ў Расеі сьмяротнай кары. Аднак лічыць такое разьвіцьцё падзеяў малаімаверным.

Як напісаў Зоркін у сваёй новай кнізе «Канстытуцыйнае правасудзьдзе: працэдура і сэнс», апублікаванай на сайце суду, увядзеньне мараторыю на найвышэйшую меру пакараньня ў свой час стала саступкай каштоўнасьцям, якія расейскай нацыянальнай правасьвядомасьці не ўласьцівыя.

Пытаньне аб прымяненьні найвышэйшай меры пакараньня ня можа быць закрытае, пакуль ёсьць наўмысныя забойствы, лічыць Зоркін. Паводле яго, шмат залежыць ад агульнай прававой сытуацыі ў Расеі, ад таго, наколькі далёка краіна зможа рушыць наперад у справе стварэньня «трывалага, упэўненага ў сабе правапарадку».

Уведзены ў краіне мараторый на пакараньне сьмерцю ён назваў «саступкай, адыходам ад патрабаваньняў прававога прынцыпу роўнасьці». «Вельмі спадзяюся, што зроблены нашай краінай адыход ад права ў бок тых маральных і рэлігійных поглядаў, якія стаяць на пазыцыях прынцыповай адмовы ад пакараньня сьмерцю, пройдзе для Расеі пасьпяхова», — напісаў кіраўнік КС.

У 2017 годзе кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін заявіў, што адмена дзейнага ў Расеі мараторыю на сьмяротную кару магла б лічыцца дапушчальнай толькі па выніках рэфэрэндуму.

У Расеі сьмяротнае пакараньне заканадаўча не адмянілі. З 1996 года, з моманту ўступленьня краіны ў Раду Эўропы, у Расеі дзейнічае мараторый на прымяненьне найвышэйшай меры пакараньня. У 2009 годзе Канстытуцыйны суд канчаткова забараніў судам выносіць сьмяротныя прыгаворы.

Апошні сьмяротны прысуд у Расеі быў прыведзены ў выкананьне ў 1996 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG