Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заявіла, што ЗША прафінансуюць праекты ўмацаваньня яе межаў зь Беларусьсю і Расеяй


Украінскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю

ЗША прафінансуюць праекты, уключна з пастаўкамі абсталяваньня для назіраньня і маніторынгу, накіраваныя на ўмацаваньне межаў Украіны з Расеяй і Беларусьсю на фоне эскаляцыі адносін з Масквой, паведаміла памежная служба Ўкраіны.

Кіеў абвінаваціў Маскву ў канцэнтрацыі дзясяткаў тысяч вайскоўцаў у сваіх межаў у рамках падрыхтоўкі да магчымага наступу.

Расея заявіла, што не плянуе нападу, абвінаваціўшы Ўкраіну і ЗША ў паводзінах дэстабілізацыі, і запатрабавала гарантый, што NATO не будзе далей пашырацца на ўсход.

Памежная служба заявіла, што праекты коштам 20 мільёнаў даляраў уключаюць закупку сыстэм відэазапісу і бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў індывідуальнай засьцярогі для памежнікаў.

Украіна, якая імкнецца ўступіць у NATO, з 2018 году атрымала некалькі партыяў амэрыканскіх боепрыпасаў і ракет Javelin.

Камэнтароў амэрыканскага боку аб гэтых праектах пакуль не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG