Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд забараніў паплечнікам Навальнага ў Сібіры карыстацца інтэрнэтам


Захар Сарапулаў і Ксенія Фадзеева

Суды ў Томску і Іркуцку выбралі меру стрыманьня затрыманым у рэгіёнах паплечнікам Аляксея Навальнага. Былому кіраўніку рэгіянальнага палітыка ў Томску Ксеніі Фадзеевай і былому каардынатару штаба ў Іркуцку Захару Сарапулаву забаронена карыстацца інтэрнэтам, размаўляць з кім-небудзь без дазволу сьледчага і наведваць масавыя мерапрыемствы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Каманда Навальнага».

Фадзееву падазраюць у «арганізацыі экстрэмісцкай супольнасьці». Захара Сарапулава — у стварэньні або ўдзеле ў некамэрцыйнай арганізацыі, якая замахваецца на асобу і правы грамадзян.

Падчас затрыманьняў актывістаў у розных гарадах Расеі ў аўторак затрымалі пяць чалавек.

У чэрвені суд у Маскве прызнаў рэгіянальныя штабы Аляксея Навальнага і заснаваныя ім Фонды барацьбы з карупцыяй і абароны правоў грамадзян экстрэмісцкімі арганізацыямі. Сьледчы камітэт зь верасьня расьсьледуе крымінальную справу аб стварэньні экстрэмісцкай супольнасьці супраць Аляксея Навальнага і яго прыхільнікаў.

Паводле былога кіраўніка сеткі рэгіянальных штабоў Навальнага Леанід Волкаў, паплечнікі Навальнага прапаноўвалі кіраўнікам штабоў выехаць з Расеі. Фадзеева і Сарапулаў апынуліся сярод тых, хто адмовіўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG