Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпрам» не зрабіў заяўку на панядзелак, 27 сьнежня для пастаўкі газу па газаправодзе Ямал — Эўропа, які ідзе празь Беларусь


Будынак «Газпраму» ў Маскве

Голдынг сьцьвярджае, што гэта адбываецца з прычыны адсутнасьці заявак на пастаўку газу з боку эўрапейскіх кліентаў.

Паводле ТАСС, «Газпрам» зноў не забраніраваў магутнасьці для транзыту прыроднага газу па газаправодзе Ямал — Эўропа на панядзелак, 28 сьнежня. Гэта вынікае з дадзеных плятформы GSA Platform.

На аўкцыёне былі прапанаваныя магутнасьці для прапампоўваньня 89 100 000 куб. м у суткі, аднак яны засталіся незапатрабаванымі. Наступная магчымасьць для браніраваньня прапампоўкі на панядзелак будзе ў «Газпрама» на ўнутрыдзённых таргах ноччу.

«Газпрам» пачаў зьніжаць аб’ём браніраваньня транзыту газу па газаправодзе Ямал — Эўропа тыдзень таму, а з панядзелка і зусім не браніруе магутнасьці прапампоўваньня газу па гэтым трубаправодзе. У выніку з 21 сьнежня фізычны паток газу па газаправодзе ідзе ў рэвэрсным напрамку зь Нямеччыны ў Польшчу.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што «Газпрам» не браніруе магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа, таму што адсутнічаюць заяўкі з боку эўрапейскіх спажыўцоў. На яго думку, рэвэрс дазваляе эўрапейцам перапрадаваць газ, набыты па доўгатэрміновых кантрактах.

У міжнародных СМІ можна сустрэць сьцьвярджэньні, што Расея стварае ажыятаж на газавым рынку ў Эўропе, каб прымусіць сэртыфікаваць газаправод Паўночны паток — 2.

Афіцыйны прадстаўнік «Газпраму» Сяргей Купрыянаў заявіў, што абвінавачаньні ў адрас Расіі і «Газпрома» ў недастатковых аб’ёмах паставак газу зьяўляюцца беспадстаўнымі, ас эўрапейскія краіны самі ствараюць сабе праблемы. Паводле Купрыянава, шэраг кліентаў «Газпраму» з Эўропы, у прыватнасьці з Францыі і Нямеччыны, ужо выбралі свае гадавыя кантрактныя аб’ёмы ў 2021 годзе, таму больш не выстаўляюць заявак на пастаўку газу.

Транснацыянальны газаправод Ямал — Эўропа праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасьць складае 32 900 000 000 куб. м газу ў год.

Сытуацыя на сусьветным рынку газу застаецца складанаю. Цанагазу на нідэрляндзкім хабе TTF восеньню сёлета ўпершыню ў гісторыі пераадолела адзнаку ў $ 1000 за тыс. куб. м, а ў сьнежні — і $ 2000 за тыс. куб. м.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG