Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «Газпром» заявіў, што невінаваты ў дэфіцыце газу ў Заходняй Эўропе


Кампрэсарная станцыя газаправоду Nord Stream 2, які Расея хоча як найхутчэй увесьці, нягледзячы на санкцыі ЗША.

Амаль тыдзень «Газпром» не рэзэрвуе магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа на сутачным аўкцыёне.

Дэфіцыт прыроднага газу ў Заходняй Эўропе ўзьнік з-за адсутнасьці заявак на яго пастаўкі, а не па віне «Газпрому», заявіў 25 сьнежня афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі-манапаліста Аляксей Купрыянаў.

«Усе абвінавачваньні на адрас Расеі і „Газпрому“ ў тым, што мы даем мала газу на эўрапейскі рынак, абсалютна беспадстаўныя, непрымальныя і не адпавядаюць рэчаіснасьці», — заявіў Купрыянаў у эфіры тэлеканала «Расея 1».

«І ня варта вінаваціць „Газпром“. Лепш паглядзець у люстэрка», — сказаў прадстаўнік расейскай кампаніі.

Менеджэр «Газпрома» растлумачыў, што некаторыя кліенты, у прыватнасьці з Францыі і Нямеччыны, ужо цалкам выбралі ўсе гадавыя аб’ёмы кантрактаў і, адпаведна, больш не падаюць заяўкі на пастаўкі газу, а «Газпром» браніруе транспартныя магутнасьці па наяўных заяўках, а не наадварот«.

«Сёлета „Газпром“ па кантракту паставіў у Нямеччыну 50,2 млрд. рублёў, што на 5,3 больш, чым у мінулым годзе», — сказаў Купрыянаў.

У цяперашні час, сказаў Купрыянаў, «паводле наяўных даных, ідзе фізычны разварот газу з Нямеччыны ў Польшчу і, па ўсёй бачнасьці, ва Ўкраіну ў абʼёме ад 3 млн. да 5 млн. кубамэтраў ў суткі».

Па словах прадстаўніка «Газпрома», у 2021 годзе ў Італію, ФРГ, Турцыю, Балгарыю, Сэрбію, Данію, Фінляндыю і Польшчу было пастаўлена больш газу, чым у папярэднім годзе.

У Эўразьвязе заяўляюць, што «Газпром» штучна стварае дэфіцыт прыроднага газу, адключаючы паліва з газаправода Ямал-Еўропа.

На гэтым фоне цэны на газ у Эўропе на спотавым рынку ўпершыню перавысілі адзнаку ў 2000 даляраў за тысячу кубамэтраў. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым на пачатак мінулага году.

Кампаніі «Нафтогаз України» зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай спыніць злоўжываньне дамінуючым становішчам Расеі на эўрапейскім газавым рынку.

Расейская кампанія ў асобныя дні замаўляла магутнасьці не на рэгулярнай, а на дадатковай сэсіі, а таксама выкарыстоўвала кароткатэрміновае рэзэрваваньне на некалькі гадзін, паведамляе агенцтва эканамічнай інфармацыі «Прайм».

Магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа дагэтуль не задзейнічаныя

Амаль тыдзень «Газпром» не рэзэрвуе магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа на сутачным аўкцыёне.

«Газпром» зьніжае рэзэрваваньне газаправоду ад канца мінулага тыдня. Калі да 17 сьнежня прапампоўвалася прыкладна 30 мільёнаў кубамэтраў газу, то 20 сьнежня ўсяго 3,8 мільёна з даступных 89 мільёнаў. А з панядзелка 20 сьнежня расейская кампанія зусім не бранюе газаправод.

Зьніжэньне паставак нароўні зь іншымі фактарамі ўплывае на настроі ўдзельнікаў газавага рынку. Кошт фʼючэрсаў на гэтым тыдні ўпершыню ў гісторыі дасягнуў 2 190 даляраў за тысячу кубамэтраў, што паставіла кароткатэрміновыя кантракты на паўзу.

Аналітыкі тлумачаць пазыцыю Расеі спробай прымусіць Эўразьвяз найхутчэй увесьці газаправод Nord Stream 2, нягледзячы на санкцыі ЗША і эўрапейскія правілы сэртыфікцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG