Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёва прызналі палітвязьнем; блогеру Vadimati прысудзілі 3 гады зьняволеньня. Найважнейшае за 21 сьнежня


Вадзім Ермашук (Vadimati) ў судзе

Падзеі 21 сьнежня

Усяго па стане на 21 сьнежня ў Беларусі 933 палітвязьні

У судзе Шчучынскага раёну вынесьлі вырак Вадзіму Ермашуку, вядомаму як блогер Vadimati

Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект пра крымінальную адказнасьць за дзейнасьць у незарэгістраваных і зьліквідаваных арганізацыях

Анатоля Каханчыка, як намаляваў на бацькоўскай хаце дзьве белыя і чырвоную палосы, асудзілі на 25 содняў арышту

Соф’я Сапега напісала прашэньне на імя Лукашэнкі, учора ёй прад’явілі канчатковае абвінавачаньне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу

Сайты «Свободных новостей» і «Витебского курьера» цяпер дасяжныя толькі за мяжой

На Нацыянальным праўным партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў, якая ўносіць зьмены ў ранейшыя пастановы аб правілах каранавіруснай самаізаляцыі

На мінулым тыдні пра забойствы на мяжы расказаў польскі салдат-дэзэртыр Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь. У ААН зьвестак пра такія дзеяньні польскіх вайскоўцаў ня маюць

За 20 сьнежня польскія памежнікі зафіксавалі 26 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што трэба ўзмацніць дыпляматычную працу, каб атрымаць налета пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO і Эўрапейскім Зьвязе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG