Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі адрэагавалі на заяву Макея пра разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі


Прэс-сактарар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў
Прэс-сактарар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў

«Разьмяшчэньне небясьпечнай для Расеі зброі каля яе межаў запатрабуе захадаў у адказ», — заявіў прэс-сактарар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

У размове з журналістамі прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў заяву афіцыйнага Менску аб тым, што Беларусь прапануе Расеі разьмясьціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю ў выпадку, калі NATO разьмесьціць яе ў Польшчы, перадае «Інтэрфакс».

«Ні для кога не сакрэт, што разьмяшчэньне розных відаў узбраеньня каля нашых межаў, якія могуць несьці для нас небясьпеку, запатрабуе прыняцьця адпаведных крокаў з тым, каб збалянсаваць сытуацыю. Тут магчымыя самыя розныя варыянты», — адказаў на пытаньне Пяскоў.

Паводле нядаўняй заявы Ўладзімера Макея, NATO «шчыльна наблізілася да беларускіх межаў, пры гэтым вайсковая актыўнасьць альянсу і колькасьць вайсковых вучэньняў значна павялічыліся».

«Тое, аб чым заявіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, што мы разглядаем магчымасьць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ядзернага ўзбраеньня, — гэта адзін з магчымых адказаў на будучыя магчымыя дзеяньні з боку Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы», — заявіў міністар у інтэрвію тэлеканалу RT Arabic, піша БелТА.

Кіраўнік NATO Енс Столтэнбэрг на канфэрэнцыі 19 лістапада заявіў, што амэрыканская ядзерная зброя зьявіцца ва Ўсходняй Эўропе, калі Нямеччына адмовіцца ад яе разьмяшчэньня на сваёй тэрыторыі.

Ідзецца пра пагадненьне, якое набыло моц у сакавіку 1991 году: згодна зь ім ФРГ цалкам адмаўляецца ад уласнай вытворчасьці і выкарыстаньня ядзернай, атамнай, біялягічнай і хімічнай зброі ў абмен на дысьлякацыю на захадзе краіны ядзернага арсэналу NATO. Нямеччына, аднак, не зьбіраецца адмаўляцца ад ядзернай зброі. Гэта прадугледжана кааліцыйнай дамовай новага нямецкага ўраду.

Лукашэнка 20 лістапада сказаў, што калі краіны NATO перанясуць сваю ядзерную зброю ў Польшчу, ён прапануе Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG