Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь гатовая разьмясьціць у сябе ядзерную зброю пры пагрозе з боку NATO


Уладзімер Макей

Паводле Ўладзімера Макея, NATO «ўшчыльную наблізілася да беларускіх граніц, пры гэтым ваенная актыўнасьць альянсу і колькасьць вайсковых вучэньняў значна павялічыліся».

«Тое, аб чым заявіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, што мы разглядаем магчымасьць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ядзернага ўзбраеньня, — гэта адзін з магчымых адказаў на будучыя магчымыя дзеяньні з боку Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы», — заявіў міністар у інтэрвію тэлеканалу RT Arabic, піша БелТА.

Кіраўнік NATO Енс Столтэнбэрг на канфэрэнцыі 19 лістапада заявіў, што амэрыканская ядзерная зброя зьявіцца ва Ўсходняй Эўропе, калі Нямеччына адмовіцца ад яе разьмяшчэньня на сваёй тэрыторыі.

Гаворка пра пагадненьне, якое набыло сілу ў сакавіку 1991 году: згодна зь ім ФРГ цалкам адмаўляецца ад уласнай вытворчасьці і выкарыстаньня ядзернай, атамнай, біялягічнай і хімічнай зброі ў абмен на дысьлякацыю на захадзе краіны ядзернага арсэнала NATO. Нямеччына, аднак, не зьбіраецца адмаўляцца ад ядзернай зброі. Гэта прадугледжана кааліцыйнай дамовай новага нямецкага ўраду.

Лукашэнка 20 лістапада сказаў, што калі краіны NATO перанясуць сваю ядзерную зброю ў Польшчу, ён прапануе Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG