Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў, пры якой умове папросіць Пуціна разьмяціць у Беларусі ядзерную зброю


Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію Дзьмітрыю Кісялёву, 30 лістапада 2021 году
Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію Дзьмітрыю Кісялёву, 30 лістапада 2021 году

Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Россия сегодня» 30 лістапада. Сабралі самыя яскравыя моманты гутаркі.

Інтэрвію ўзяў генэральны дырэктар агенцтва Дзьмітры Кісялёў, перадае БелТА.

Адказваючы на ягонае пытаньне аб дзеньнях у выпадку, калі краіны NATO перанясуць сваю ядзерную зброю ў Польшчу, Лукашэнка заявіў:

«Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь... Мы дамовімся якую. Тую зброю, якая будзе найбольш эфэктыўнай. Усе хлявы для гэтага як дбайны гаспадар я захаваў».

Адказ Лукашэнкі паказала расейскае агенцтва РИА Новости:

Гутарка праходзіла ў Палацы незалежнасьці ў Менску.

Што казаў Столтэнберг


Кіраўнік NATO Енс Столтэнбэрг на канфэрэнцыі 19 лістапада заявіў, што амэрыканская ядзерная зброя зьявіцца ва Ўсходняй Эўропе, калі Германія адмовіцца ад яе разьмяшчэньня на сваёй тэрыторыі.

Мова ідзе аб пагадненьні, якое ўступіла ў сілу ў сакавіку 1991 года. Згодна зь ім ФРГ цалкам адмаўляецца ад уласнай вытворчасьці і выкарыстанья ядзернай, атамнай, біялагічнай і хімічнай зброі ў абмен на дыслякацыю на захадзе краіны ядзернага арсэнала NATO.

«Германія можа вырашаць, ці павінна быць узбраеньне на яе тэрыторыі, але альтэрнатыва гэтаму — ядзерная зброя ў іншых эўрапейскіх краінах, у тым ліку на ўсход ад Германіі», — сказаў Столтэнбэрг​.

Ён адзначыў, што альянс выступае ў падтрымку міру без ядзернай зброі, але ня можа дапусьціць, каб ядзернай зброі не было ў краін NATO, у той час, калі ў іншых краін яна ёсьць.

Нямеччына, аднак, не зьбіраецца адмаўляцца ад ядзернай зброі. Гэта прадугледжана кааліцыйнай дамовай новага нямецкага ўраду, дэталі якой сталі вядомыя на мінулым тыдні. Яшчэ летась міністар замежных справаў Нямеччына Гайка Маас заявіў, што заявы пра тое, што яго краіна адмовіцца ад ядзернай зброі носяць спэкулятыўны характар і нагадаў, што Бэрлін выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках NATO.

22 лістапада Лукашэнка даў інтэрвію журналісту ВВС Стыву Розэнбергу. Інтэрнэт-карыстальнікі пасьля прагляду відэа адзначылі прафэсіяналізм і вострыя пытаньні брытанскага журналіста, а таксама заўважылі, што падчас гутаркі Лукашэнка страціў раўнавагу ў адказ на нязручныя пытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG