Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў ацаніць дзеяньні кампаніі А1 і прыняць «самыя жорсткія меры»


Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка ягонай адміністрацыі Ігар Луцкі.

«Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе „зьліваў“ ня той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы», — заявіў БелТА намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі і дадаў, што Лукашэнка даў даручэньне правесьці ацэнку дзеяньняў кампаніі і «прыняць самыя жорсткія меры».

Пасьля гэтага праўладны Беларускі саюз журналістаў апублікаваў заяву, у якой папрасіў кампэтэнтныя органы «праверыць А1 на дачыненьне да выкраданьня асабістых дадзеных і цкаваньня журналістаў», бо з красавіка 2020 па сакавік 2021 году «больш за 450 нашых калегаў падвергліся абразам, запалохваньню, цкаваньню і пагрозам жыцьцю і здароўю», і ў «шматлікіх выпадках зламысьнікі валодалі нумарамі мабільных тэлефонаў і іншай асабістай інфармацыяй журналістаў».

10 сьнежня быў затрыманы прэс-сакратар кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў, яго асудзілі на 15 дзён арышту, за што канкрэтна — невядома. На «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі беларускія сілавікі, Брэдзелеў кажа, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «зьвязаную з яго прафэсійнай дзейнасьцю».

У кампаніі А1 заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў. Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group ў Вене падкрэсьліў, што доступ да дадзеных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, а роля Мікалая Брэдзелева ў кампаніі не давала яму ніякага тэхнічнага доступу да канфідэнцыйных дадзеных. Тым ня менш у кампаніі распачалі пашыраную карпаратыўную праверку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG