Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзем працягваць дапамагаць людзям і змагацца за нашых сяброў, якія зараз у зьняволеньні». У Варшаве адзначылі Дзень правоў чалавека


10 сьнежня споўнілася 73 гады з моманту прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды ў цэнтры Варшавы сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітзьняволеных, арганізаваная праваабарончым Цэнтрам «Вясна» і Беларускім Домам.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства, праваабаронца Зьміцер Салаўёў, падчас сваёй прамовы выказаў падтрымку затрыманым калегам і ўсім беларусам, якія зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.

Ён падкрэсьліў, што нават падчас няспыннага перасьледу з боку ўладаў «Вясна» працягвае сваю дзейнасьць.

«Я цяпер у Польшчы, таму што таксама праходжу па крымінальных справах. У мяне са сваёй сям’ёй атрымалася зьехаць, бо ўжо ішлі пагрозы адабраць у мяне дачку, альбо жонку пасадзіць разам са мной, — казаў праваабаронца. — Шмат хто з нашых сяброў сёньня за мяжой. Але „Вясна“ працягвае працу, мы будзем дапамагаць людзям, будзем змагацца за нашых сяброў, якія цяпер у зьняволеньні і за ўсіх астатніх палітвязьняў, якіх сёньня 909 чалавек».

Таксама Зьміцер Салаўёў узгадаў працэдуры прызнаньня людзей палітвязьнямі, актуальнасьць якіх сёньня ставяць пад сумнеў іншыя ініцыятывы дапамогі палітзьняволеным, сярод якіх Politzek. me, Dissident. by і «Вызваленьне 2020».

«Людзей палітычнымі зьняволенымі прызнае праваабарончая супольнасьць Беларусі — гэта шэраг арганізацыі, больш за 10, якія робяць гэта кансэнсусам, — сказаў Зьміцер Салаўёў — Асноўны крытэр прызнаньня чалавека палітзьняволеным — гэта ягоная дыскрымінацыя за палітычныя, рэлігійныя альбо іншыя меркаваньні».

Зьміцер Салаўёў
Зьміцер Салаўёў

Затрымку ў наданьні статусу «палітвязьня» некаторым арыштаваным, якія ўжо больш за год знаходзяцца за кратамі, Салаўёў пракамэнтаваў так:

«Важны крытэр — адсутнасьць гвалту ў дзеяньнях людзей. Таму па некаторых крымінальных справах, у якіх інкрымінуюць менавіта гвалтоўныя дзеяньні, і калі няма ніякіх увогуле фактаў таго, што адбывалася ^[падчас затрыманьня^], праваабаронцы вымушаныя больш часу зьбіраць інфармацыяю і разьбірацца — адным словам робіцца такі доўгатэрміновы маніторынг справы».

Праваабаронца зазначыў, што гэта марудная і манатонная праца, але яна неабходная.

«Есьць такія кіраўніцтвы па вызначэньні паняцьця „палітзьняволены“, якія распрацавалі паводле міжнародных стандартаў і ўхвалілі на форуме праваабаронцаў у Вільні ў 2012 годзе, — нагадаў Салаўёў. — Важна каб праваабарончая супольнасьць выканала ўсе працэдуры, якія былі распрацаваныя на міжнародным узроўні, і тады ўжо міжнародная грамадзкасьць давярае і падтрымлівае палітвязьняў, як гэта было на працягу апошніх 27 гадоў, ад моманту, калі Лукашэнка стаў так званым кіраўніком дзяржавы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG