Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежная служба Літвы: Практычна ўсе кантрабандныя цыгарэты паступаюць зь Беларусі


Аўтамабіль з «цыгарэтнай прашыўкай» зь Беларусі, архіўнае фота
Аўтамабіль з «цыгарэтнай прашыўкай» зь Беларусі, архіўнае фота

95,9% затрыманых у студзені — лістападзе 2021 году кантрабандных цыгарэт паступілі зь Беларусі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

«Нягледзячы на самую вялікую праблему на мяжы зь Беларусьсю сёлета (міграцыйны крызіс), памежнікі працягваюць змагацца зь іншай зьявай: кантрабандай цыгарэт зь Беларусі, якая расьце», — заявілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Усяго, паводле дадзеных службы, за 11 месяцаў 2021 году выяўлена 2 410 197 пачкаў нелегальных цыгарэт (за аналягічны пэрыяд 2020-га — амаль 1,75 мільёна). Найбольш часта памежнікі канфіскуюць цыгарэты «Фэст», «НЗ» і «Мінск», вырабленыя на Горадзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман».
«Адным з фактараў, якія прывабліваюць беларускую кантрабанду цыгарэт, зьяўляецца тое, што рэжым краіны актыўна падтрымлівае гэтую ценявую дзейнасьць», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сёлета літоўскія памежнікі раскрылі 379 выпадкаў кантрабанды, каля 41% усіх канфіскаваных у 2021 годзе кантрабандных цыгарэт перавозіліся цягнікамі.

Дзяржаўная памежная служба сёньня апублікавала відэа, як на даху таварнага цягніка перавозяць кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі.

Хоць колькасьць кантрабандных цыгарэт павялічылася, колькасьць затрыманых па падазрэньні ў незаконнай перавозцы падакцызных тавараў або кантрабандзе зьменшылася: гэта зьвязана са спробамі сёлета перавозіць больш буйныя грузы.

Літоўскае ведамства таксама адзначае, што рост кантрабанды цыгарэт зьвязаны таксама з тым, што Горадзенская тытунёвая фабрыка вырабляе ў некалькі разоў больш цыгарэт, чым неабходна для беларускага рынку, таму лішкі нелегальна вывозяцца на рынкі іншых краін, у тым ліку Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG