Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўленьне грамадзянства: спадчына СССР і Трэцяга Райху. Меркаваньне экспэрткі


Нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры: Томас Ман (пазбаўлены грамадзянства нацысцкай Нямеччыны) і Аляксандар Салжаніцын (пазбаўлены грамадзнства СССР)
Нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры: Томас Ман (пазбаўлены грамадзянства нацысцкай Нямеччыны) і Аляксандар Салжаніцын (пазбаўлены грамадзнства СССР)

Днямі кіраўнік ГУБАЗіКу паведаміў, што распрацоўваецца закон аб пазбаўленьні грамадзянства Беларусі. Якія краіны ўжывалі гэтую практыку? Ці супярэчыць гэта міжнароднаму праву? Каго можа тычыцца гэты закон?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае юрыстка-міжнародніца Екацярына Дзэйкала.

Дзэйкала

  • Артыкул 10 Канстытуцыі паўтарае норму Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, якая забараняе пазбаўляць чалавека грамадзянства.
  • Але Дэклярацыя падкрэсьлівае, што асоба ня можа быць пазбаўленая грамадзянства адвольна, не на падставе закону.
  • У дзейнай беларускай Канстытуцыі такой нормы няма, але ў арт. 10 ёсьць словы «набыцьцё і страта грамадзянства адбываецца ў адпаведнасьці з законам».
Екацярына Дзэйкала
Екацярына Дзэйкала
  • Зьмена ў закон, якая была прынятая сёлета, уводзіць яшчэ адзін чыньнік пазбаўленьня грамадзянства натуралізаваных грамадзянаў — прысуд за экстрэмісцкую дзейнасьць або прычыненьне імі шкоды інтарэсам Беларусі.
  • Пазбаўленьне чалавека грамадзянства паводле закону, у прынцыпе, не супярэчыць міжнароднаму праву.
  • Паводле духу міжнароднага права пазбаўленьне грамадзянства павінна быць выключнай мерай.
  • Калі нават такая падстава прапісаная ў законе, гэта ня значыць, што яна можа ўжывацца адносна ўсіх, хто не падабаецца ўладзе.
  • Дзяржава мае права пазбавіць чалавека грамадзянства, але і чалавек павінен мець права аспрэчыць гэтае рашэньне ў незалежным і бесстароньнім судзе.
  • Цяпер можна прыгадаць заклік расейскага рэжысэра Нікіты Міхалкова пазбаўляць грамадзянства РФ за заклікі да санкцыяў адносна яе.
  • У гісторыі ёсьць два «яскравыя» прыклады, калі пазбаўленьне грамадзянства ўжывалася шырока, — гэта СССР і фашысцкая Нямеччына.
  • У СССР пазбаўлялі з фармулёўкай «за ўчынкі, што ганьбяць званьне савецкага грамадзяніна», і ў фашысцкай Нямеччыне — «за ўчынкі, якія супярэчаць доўгу вернасьці райху і народу».
  • Таксама ў Нямеччыне пазбаўлялі грамадзянства тых, хто ўцёк ад рэпрэсіяў і адмаўляўся вярнуцца.
  • Беларускі рэжым дэградаваў за гады кіраваньня Лукашэнкі.
  • Ён дэградаваў нават у параўнаньні з савецкім рэжымам.
  • Тое, што савецкія дысыдэнты маглі сказаць у судзе ў 1960-х гадах, немагчыма ўявіць у цяперашнім беларускім судзе.
  • Па ідэі, новы закон аб пазбаўленьні грамадзянства будзе накіраваны на асобаў, адносна якіх ёсьць прысуд аб датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці.
  • Ня выключана, што закон будзе ўжывацца для дэпартацыі з краіны непажаданых асобаў, у тым ліку і асуджаных.
  • Але мне здаецца, што гэта занадта хітры ход для ўладаў.
  • Аднак сам факт пазбаўленьня чалавека грамадзянства аўтаматычна не прадугледжвае высылкі чалавека з краіны.
  • Для эмігрантаў пазбаўленьне грамадзянства мае ня толькі юрыдычнае, але і маральнае значэньне.
  • Многія, хто зьехаў, і я ў тым ліку, зусім не зьбіраюцца адмаўляцца ад беларускага грамадзянства.
  • Для мяне важна быць грамадзянкай Беларусі.
  • Апатрыды (асобы без грамадзянства) у любой краіне — гэта група людзей, якія маюць асаблівую абарону.
  • Людзі, пазбаўленыя грамадзянства, ня змогуць уехаць у Беларусь бязь візы.
  • А выдача візаў — гэта сувэрэннае права дзяржавы, яна не абавязаная тлумачыць, чаму яна адмаўляе ў выдачы візы.
  • І людзі пазбаўляюцца радзімы. І гэта балюча для кожнага, хто гэта перажыў.

Што было раней

  • Начальнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі (ГУБАЗіК) палкоўнік міліцыі Андрэй Паршын паведаміў аб распрацоўцы заканадаўчых ініцыятываў.
  • У інтэрвію mlyn.by ён заявіў, што распрацоўваецца закон аб пазбаўленьні грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобаў, якія прызнаныя вінаватымі ва ўчыненьні «асобных катэгорый злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці або прычыненьні цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, незалежна ад спосабу набыцьця грамадзянства».
  • Паводле палкоўніка Паршына, такія дзеяньні неабходна прымяняць да асобаў, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці. У якасьці дадатковага пакараньня прапануецца агульная канфіскацыя іх маёмасьці.
  • Сёлета ў жніўні Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы ўказ, паводле якога можна пазбаўляць грамадзянства натуралізаваных беларусаў. Пазбавіць іх грамадзянства могуць з шэрагу прычын — тэрарызм, распальваньне нацыянальнай варожасьці, здрада дзяржаве, масавыя беспарадкі.
  • 9 лістапада старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў заявіў, што людзей, якія заклікаюць уводзіць супраць краіны санкцыі, неабходна пазбаўляць грамадзянства.
  • Паводле 10-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «ніхто ня можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права зьмяніць грамадзянства». Таксама Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека ААН прадугледжвае права на грамадзянства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG