Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранік спадзяецца, што Захад аплаціць утрыманьне мігрантаў у Беларусі


Уладзімер Каранік, архіўнае фота

Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік заявіў, што выдаткі на ўтрыманьне мігрантаў павінны ўзяць на сябе міжнародныя грамадзкія арганізацыі і партыі.

«Натуральна, усё будзе палічана і прад’яўлена. Экстранасьць ужо прайшла, людзі знаходзяцца ў бясьпечных умовах. Цяпер трэба шукаць рашэньне таго, каб яны трапілі туды, куды хочуць. Хто жадае вярнуцца дадому — калі ласка. Хто хоча падаць прашэньне на статус уцекача ў Эўразьвязе — ён мае такое права. І выдаткі, зьвязаныя з тым, што нашы заходнія партнэры не зусім разумеюць, якім чынам наладзіць мэханізм рэалізацыі гэтых правоў, мусяць быць кампэнсаваныя», — заявіў чыноўнік у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі.

Пры гэтым Уладзімер Каранік не назваў, колькі грошай выдаткоўваецца зь дзяржаўнага бюджэту на ўтрыманьне мігрантаў.

Раней Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб Нямеччына «забрала» 2 тысячы мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, але хочуць рухацца на Захад. І панаракаў, што ніхто ў Эўразьвязе ня хоча зь ім на гэтую тэму размаўляць. Нямеччына адмовілася забіраць 2 тысячы мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG