Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыехалі экспэрты ЭЗ у справе мігрантаў, а Лукашэнка скардзіцца, што «Эўропа не выходзіць на сувязь»


Мігранты ў лягістычным цэнтры ў Горадзенскай вобласьці, 22 лістапада 2021

Экспэрты Эўракамісіі 22 і 23 лістапада знаходзяцца ў Беларусі для ацэнкі сытуацыі зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

БелТА паведамляе, што ў рамках візыту экспэртаў Эўракамісіі ў Беларусь адбыліся сустрэчы дэлегацыі ў МЗС Беларусі, а таксама з прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый.

БелТА адзначае, што бакі дамовіліся падоўжыць кантакты па лініі Беларусь — ЭЗ з мэтай урэгуляваньня міграцыйнай праблемы на беларуска-эўрапейскай мяжы.

Аляксандар Лукашэнка 22 лістапада падчас сустрэчы са старшынём Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Каранікам і сваім памочнікам у рэгіёне Юрыем Караевым абвінаваціў Эўропу, што кантактныя асобы ад Эўразьвязу, якія маюць працаваць над вырашэньнем крызісу зь мігрантамі, не выходзяць на сувязь. Прадстаўнік Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў Пэтэр Стана зьняпраўдзіў гэтыя словы, зазначыўшы, што шмат з таго, што гаворыць Лукашэнка, «ніяк не зьвязана з рэальнасьцю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG