Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік беларускай грамады Крыму: «Цудоўна было б, калі б Лукашэнка сюды прыехаў»


Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін выступае ў Севастопалі ў часе прыезду ў анэксаваны Крым, 4 лістапада 2020 г.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін выступае ў Севастопалі ў часе прыезду ў анэксаваны Крым, 4 лістапада 2020 г.

Падпісаньне пакету інтэграцыйных дакумэнтаў у часе пасяджэньня Вышэйшай дзяржрады «саюзнай дзяржавы Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь» можа падштурхнуць Лукашэнку да прызнаньня Крыму, лічыць старшыня беларускай грамады Крыму Раман Чагрынец.

Чагрынец сказаў гэта ў часе эфіру на «Радыё Крым»

«Мы плаўна падыходзім да прызнаньня Крыму. На мой погляд, вельмі сымбалічна, што Ўладзімір Уладзіміравіч (Пуцін. — РС) правядзе онлайн гэтую сустрэчу з Сэвастопалю. Выдатна было б, калі б прэзыдэнт Лукашэнка сюды прыехаў, і сустрэчу правялі б тут вочную. Я думаю, яго запрашалі, але, відаць, ён пакуль яшчэ не сасьпеў для гэтага візыту», — заявіў Чагрынец.

  • Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на саюзьніцкія адносіны, не прызнала анэксію Крыму Расейскай Фэдэрацыяй, якая адбылася ў 2014 годзе. На думку аглядальнікаў, менавіта гэта дазволіла ў 2015 годзе абраць Менск пляцоўкай для міжнародных перамоваў у справе вырашэньня канфлікту на Данбасе, што істотна паспрыяла паляпшэньню міжнароднага іміджу Лукашэнкі.
  • Пачынаючы з жніўня 2020 году Менск фактычна страціў статус перамоўнай пляцоўкі ў справе Данбасу; за перанос перамоваў у іншае месца неаднаразова выказваўся першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук.
  • Нягледзячы на істотнае пагаршэньне ў апошні год адносінаў паміж Кіевам і Менскам, у жніўні 2021 году Лукашэнка заявіў пра магчымасьць прызнаньня Крыму часткай Расеі, назваўшы пры гэтым адну ўмову — «калі апошні алігарх у Расеі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукты» (відавочна, Лукашэнка меў на ўвазе, што за гандаль з Крымам прадугледжаныя міжнародныя санкцыі). Разьвіваючы тэму, Лукашэнка сказаў, што гатовы нават «пераступіць» цераз Будапэшцкі мэмарандум (гэты дакумэнт, падпісаны ў 1994 годзе, тычыцца гарантыяў сувэрэнітэту Беларусі, Казахстану і Ўкраіны за вывад зь іх тэрыторыі ядзернай зброі).
  • Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбываецца 4 лістапада ў відэафармаце і, як абвешчана, прысьвечаная тэме інтэграцыі. Пры гэтым тэма прызнаньня Менскам анэксіі Крыму не анансавалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG