Улады ліквідавалі фонд дапамогі інвалідам «Разам тут» за згадваньне ў недзяржаўным СМІ

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельскі дабрачынны фонд «Разам тут» больш не існуе. Фармальнай падставай для гэтага стала згадка фонду на недзяржаўным сайце.

Сузаснавальніца фонду Алеся Бардухаева-Арол апублікавала ў Instagram кавалак з пастановы суду пра ліквідацыю фонду. Зь яго вынікае, што «Разам тут» ліквідавалі таму, што на гомельскім партале «Флагшток», чые матэрыялы раней прызналі экстрэмісцкімі, апублікавалі заклік Каардынацыйнай рады аб непрызнаньні выбараў і супраць гвалту.

Заклік падпісаў у тым ліку і кіраўнік фонду «Разам тут» Андрэй Бардухаеў-Арол.

Фонд «Разам тут» займаўся дапамогай у сацыялізацыі людзей з інваліднасьцю, а таксама творчымі ды тэатральнымі праектамі з удзелам такіх людзей.

Зь ліпеня па кастрычнік улады ліквідавалі ў судовым і пазасудовым парадку звыш 275 недзяржаўных арганізацый.

​
XS
SM
MD
LG