Улады ліквідавалі грамадзкую арганізацыю «Багна»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яна займалася аховай водна-балотных угодзьдзяў, біяразнастайнасьці і прыродных экасыстэм.

Арганізацыя «Багна» займалася экалягічнай, адукацыйнай, культурнай, інфармацыйнай дзейнасьцю. Пра яе ліквідацыю інфармуе «Вясна».

«Багна» распаўсюджвала ідэі ўстойлівага разьвіцьця, абараняючы прыродныя экасыстэмы і біялягічныя віды, прасоўваючы права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяродзьдзе.

​
XS
SM
MD
LG