Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўводзіць іспыты для мігрантаў-будаўнікоў зь Беларусі і краін Цэнтральнай Азіі


Будаўнікі-мігранты ў Расеі
Будаўнікі-мігранты ў Расеі

Да канца году ў Расеі плянуецца ўвесьці праверку кваліфікацыі мігрантаў зь Беларусі і некаторых іншых дзяржаў для працы на будоўлях, інфармуе Нацыянальнае аб’яднаньне будаўнікоў.

Як расказаў агенцтву ТАСС прэзыдэнт арганізацыі Антон Глушкоў, ужо ад лістапада ўсе замежныя рабочыя, акрамя вакцынацыі і праверкі МУС, павінны будуць здаваць іспыт. Пробнае тэставаньне заплянавалі на наступны тыдзень.

«Як толькі завершым арганізацыю кваліфікацыйнай праверкі ва Ўзбэкістане і пакажам яе вынікі, з гатовым прадуктам будзем выходзіць і сустракацца з калегамі з Таджыкістану і Беларусі. Думаю, да канца году запусьцім іспыты і там, і там. У прыватнасьці, зь Беларусьсю ўжо вядзём перамовы, неўзабаве правядзём сустрэчы», — сказаў Антон Глушкоў.

Ён удакладніў, што гаворка пра дыстанцыйны тэарэтычны іспыт, арганізацыяй якога займаецца Нацыянальнае аб’яднаньне будаўнікоў. Тэставаньне на 80% складаецца з прафэсійных пытаньняў у залежнасьці ад абранай спэцыяльнасьці і на 20% — зь нюансаў у нарматывах аховы працы.

Па словах Антона Глушакова, 80% мігрантаў-будаўнікоў у Расеі прыпадае на грамадзян Узбэкістану, Таджыкістану і Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG