Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына абвясьціла Беларусь і Літву зонамі падвышанай рызыкі па COVID-19. Што гэта азначае для беларусаў


6-ы клінічны шпіталь у Менску
6-ы клінічны шпіталь у Менску

Краіны Эўразьвязу Румынія і Літва зь нядзелі, 3 кастрычніка, абвешчаныя ў Нямеччыне зонамі падвышанай рызыкі праз каранавірус. Інстытут імя Робэрта Коха залічыў да зон высокай рызыкі і Беларусь.

Тых, хто прыяжджаюць з гэтых краінаў — у тым выпадку, калі яны цалкам не прышчэпленыя ці не ачунялі ад ковіду, будуць адпраўляць на 10-дзённы карантын, выйсьці зь якога можна будзе толькі на пяты дзень па выніках адмоўнага тэсту. Да гэтага часу адзінай сярод краін Эўразьвязу зонай падвышанай рызыкі лічылася толькі Славенія.

У сьвеце ў сьпісе высокай рызыкі лічацца каля 70 краін. Акрамя Румыніі і Літвы, з 3 кастрычніка да іх дададуцца Беларусь і Сальвадор, паведаміў Інстытут імя Робэрта Коха. У той жа час са сьпісу выдалілі Мазамбік і ПАР.

  • Зонамі павышанай эпідэміялягічнай рызыкі ў Нямеччыне абвяшчаюцца краіны і рэгіёны, дзе пагроза заражэньня каранавірусам асабліва высокая. Пры гэтым значэньне мае ня толькі колькасьць інфіканых. Улічваюцца і іншыя крытэрыі, такія як тэмпы распаўсюджваньня ковіду, загружанасьць шпіталёў і адсутнасьць поўных дадзеных аб сытуацыі з каранавірусам.
  • 2 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1998 пацыентаў з каранавірусам. Гэта найвялікшая колькасьць за ўвесь час пандэміі. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 24 верасьня — 1994 хворых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG