Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвінаваціў Захад у міграцыйным крызісе; за «здраду дзяржаве» затрымалі прынамсі 13 рабочых. Найважнейшае за 27 верасьня


Мігранты ў Польшчы, якія трапілі туды празь Беларусь

Падзеі 27 верасьня

Сытуацыю зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка назваў «гуманітарнай катастрофай»

Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў стварэньні базаў NATO на сваёй тэрыторыі

Па Беларусі 21-23 верасьня пракацілася хваля затрыманьняў завадчанаў і страйкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага мэталюргічнага заводу, Беларускай чыгункі і «Нафтану». Затрымалі сама меней 13 чалавек

У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху

Марыя Калеснікава атрымала прэмію імя Вацлава Гавэла, якую ўручае Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека

Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня разгледзеў справу: «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ

Беларуская спартоўка-коньніца Вольга Сафронава на пачатку верасьня пакінула Беларусь і атрымала ў Польшчы гуманітарную візу

Двух магілёўцаў асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму за «распальваньне сацыяльнай варажнечы» ў сацыяльных сетках

Позна ўвечары ў пятніцу 16-гадоваму іракцу, які быў у цяжкім стане, удалося разам зь сям’ёй перабрацца зь Беларусі на польскі бок. Але неўзабаве ўсю сямʼю польскія памежнікі вярнулі ў Беларусь. Уначы 16-гадовы хлопец памёр

Пяты пакет санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі адлюструе міграцыйны ціск на межах Літвы, Латвіі і Польшчы

У Кіеве параілі Аляксандру Лукашэнку задумацца над захаваньнем сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, каб не ператварыцца ў прыдатак Расеі

Кіеўская гарадзкая пракуратура атрымала вынікі асноўных судова-мэдычных экспэртызаў у справе пра сьмерць кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова і перадала іх на вывучэньне замежным экспэртам

Паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў выбараў, якія адбыліся ў Нямеччыне 26 верасьня, 206 месцаў у 709-мандатным Бундэстагу атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG