Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсантъ».
За два дні да гэтага, 21 верасьня, 18-гадовы студэнт Цімур Бекмансураў пачаў страляніну на тэрыторыі Пермскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Загінулі шэсьць чалавек, больш за дваццаць атрымалі раненьні.
Паводле крыніцы ТАСС, Сарапульцаў забіў сябе. Крыніца Інтэрфаксу паведаміла, што прычынай такога ўчынку сталі «праблемы ў сям’і».
Выданьне Baza піша, што незадоўга да сьмерці Сарапульцава ў рэгіянальным упраўленьні СК адбылася нарада, прысьвечаная масаваму забойству ў Пермскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля нарады, паводле інфармацыі выданьня, ад расьсьледаваньня злачынства адхілілі многіх мясцовых сьледчых.