Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў Пермскай ВНУ страляніна, 6 чалавек загінулі, студэнты выскоквалі з вокнаў

абноўлена

Будынак Пермскага ўнівэрсытэту
Будынак Пермскага ўнівэрсытэту

У Пермскім унівэрсытэце адбылася страляніна, частка студэнтаў і выкладчыкаў зачыняліся ў аўдыторыях, паведамілі «РИА Новости» ў прэс-службе ўнівэрсытэту.

Па афіцыйных дадзеных Сьледчага камітэту Расеі, загінулі 6 чалавек, 24 параненыя.

На старонцы ВНУ ва «УКантакце» студэнтаў заклікалі зачыніцца ў кабінэтах і заставацца на месцы. Некаторыя студэнты выскоквалі з вокнаў.

Чалавек страляў з агнястрэльнай зброі, спачатку паведамлялася пра аднаго пацярпелага — ён паранены ў галаву, але ў прытомнасьці. Яму аказваюць мэдычную дапамогу. Аднак пазьней Сьледчы камітэт Расеі паведаміў пра 5 загінулых і 6 параненых.

Відавочцы ў Пермі выклалі у сацсеткі відэа, як стралок заходзіць ва ўнівэрсытэт і страляе па ўваходзе.

Паводле папярэдніх дадзеных, страляў 18-гадовы Цімур Бекмансураў, ён забарыкадаваўся ў адной з аўдыторый.

У МУС Расеі паведамілі, што чалавека, які ўчыніў стральбу ў Пермскім унівэрсытэце, затрымалі.

Выданьне 59.RU знайшло старонку ў сацсетках, дзе стралок паэтапна расказвае, як зьбіраўся ўчыніць страляніну. У пасьце гаворыцца: «Тое, што адбылося, не зьяўляецца тэрактам (прынамсі зь юрыдычнага пункту гледжаньня). Я не знаходзіўся ў экстрэмісцкіх арганізацыях, быў нерэлігійны і апалітычны. Ніхто ня ведаў пра тое, што я зьбіраўся зрабіць, усе дзеяньні я праводзіў самастойна». Юнак піша, што ненавідзіць сябе і любіць прычыняць людзям боль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG