Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі з радараў зьнік самалёт Ан-26. На борце шэсьць чалавек


Самалёт Ан-26. Ілюстрацыйнае фота
Самалёт Ан-26. Ілюстрацыйнае фота

У Хабараўскім краі з радараў зьнік вайскова-транспартны самалёт Ан-26. На борце самалёта шэсьць чалавек.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу.

«Самалёт Ан-26 праводзіў тэхнічны палёт за 40 км ад Хабараўску, аднак раптоўна перастаў выходзіць на сувязь і з радараў зьнік», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Міністэрства надзвычайных сытуацый пацьвердзіла зьнікненьне Ан-26. Сувязь з самалётам зьнікла падчас палёту, падчас якога і плянавалася праверыць сыстэмы сувязі, удакладняюць экстраныя службы.

Паводле папярэдніх зьвестак, Ан-26 зьнік каля запаведніка Хехцір. Верталёт, адпраўлены на яго пошукі, ня змог знайсьці самалёт праз дрэнную бачнасьць, заявіла крыніца ТАСС у рэгіянальным урадзе.

Зьнікненьне самалёта будзе расьсьледавацца паводле артыкула КК РФ аб парушэньні правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі паветранага транспарту, паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG