Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя імёны 13 памілаваных палітвязьняў; далі «бязьвіз» для Ірану і Пакістану. Найважнейшае за 16 верасьня


Магілёўская турма № 4, ілюстрацыйнае фота
Магілёўская турма № 4, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 16 верасьня

Праваабаронцы «Вясны» даведаліся імёны памілаваных палітвязьняў

Паводле паведамленьня «Нашай нівы» Генэральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце сьмерці Рамана Бандарэнкі, зьбітага летась на Плошчы пераменаў у Менску

Пачаты працэс вяртаньня расейскіх войскаў і тэхнікі зь Беларусі пасьля стратэгічных вучэньняў «Захад-2021»

Колькасьць афіцыйна выяўленых за дзень хворых на COVID-19 — 1967 чалавек

У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў

Падчас першага дня візыту ў Францыю Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам Жан-Івам Лё Дрыянам у Парыжы

Адкарэктавалі пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Зьніклі некаторыя «непрыязныя» дзяржавы, вакантныя месцы занялі іншыя

Папярэднія вынікі расьсьледаваньня Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) павінны былі зьявіцца 13 верасьня, але разгляд перанесьлі

Міністэрства клімату і навакольнага асяродзьдзя Польшчы пад ціскам экалягічных арганізацый адклікала ранейшы дазвол на будаўніцтва плаціны «Сяжэва» на рацэ Вісла

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG