Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе 18 жніўня абмяркуюць праблему мігрантаў, якія трапляюць у ЭЗ зь Беларусі


Нелегальныя мігранты зь Беларусі ў Літве
Нелегальныя мігранты зь Беларусі ў Літве

Славенія, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ рыхтуе на 18 жніўня арганізуе сустрэчу міністраў юстыцыі і ўнутраных справаў дзяржаваў ЭЗ, на якой будзе абмяркоўвацца праблема прытоку нелегальных мігрантаў праз Беларусь

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Паводле агенцтва, у лісьце, які славенскае старшыняваньне накіравала ў іншыя сталіцы ЭЗ, адзначаецца, што тое, што адбываецца на мяжы Літвы і Беларусі ўяўляе сабой «сур’ёзную пагрозу для бясьпекі» усяго Эўразьвязу. Любляна (сталіца Славеніі) лічыць, што беларускія ўлады «спрыяюць нелегальнай міграцыі і выкарыстоўваюць яе як зброю» супраць суседніх краінаў.

Сёлета ў Літву празь мяжу зь Беларусьсю трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў, пераважна зь Іраку. Пасьля таго, як Літва стала ўжываць меры па вяртаньні мігрантаў у Беларусь, іх паток павялічыўся і празь польскую мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG