Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі абвяргаюць паведамленьні аб перавышэньні паўнамоцтваў на мяжы зь Беларусьсю


Нелегальныя мігранты зь Беларусі ў Літве

Памежнікі Літвы ў ніводным з выпадкаў не перавышалі службовых паўнамоцтваў на літоўска-беларускай мяжы, заявілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) у адказ на паведамленьні беларускага боку пра групу пацярпелых іракцаў.

Пра гэта паведамляе агенцтва BNS.

«Паводле інфармацыі, якая ёсьць на гэты момант, у ніводным з выпадкаў нашыя супрацоўнікі не перавышалі паўнамоцтваў», — заявіў BNS у сераду прадстаўнік САДМЛ Рокас Пукінскас.

Ён дадаў, што ў яго няма інфармацыі пра выкарыстаньне на мяжы зь Беларусьсю службовых сабак.

БелТА са спасылкай на Памежны камітэт Беларусі паведаміла раней у сераду, што ў групе прымусова высланых зь Літвы іракцаў былі людзі са сьлядамі «ўкусаў службовых сабак».

Трэцяга жніўня памежнікі Літвы пачалі адпраўляць нелегальных мігрантаў назад у Беларусь. Адпаведныя паўнамоцтвы ім былі дадзеныя міністрам унутраных спраў.

У Літву празь мяжу зь Беларусьсю сёлета трапілі 4090 мігрантаў, пераважна з Іраку. Службовыя асобы Літвы называюць патокі незаконнай міграцыі, якія сёлета рэзка павялічыліся, «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG