Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскіх памежнікаў абавязалі вяртаць нерэгулярных мігрантаў у Беларусь


Адна з групаў затрыманых у Літве мігрантаў зь Беларусі, архіўнае фота

Мігрантаў будуць адпраўляць на пункты пропуску або ў дыпляматычнае прадстаўніцтва. Пра гэтае рашэньне паведаміла кіраўніца апэрацыяў дзяржаўнай надзвычайнай сытуацыі Агне Білатайце, перадае Delfi.

«Мяжу Літвы трэба абараняць усімі законнымі спосабамі ад усялякага незаконнага перасячэньня як інструмэнту гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, трэба расцэньваць як злачынцаў, якія маюць намер учыніць супрацьзаконнае дзеяньне — незаконна перайсьці мяжу».

Старшыня літоўскага парлямэнцкага камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Лаўрынас Кашчунас сказаў, што памежнікі не павінны выконваць функцыі гатэльных адміністратараў.

«Міграцыя павінна быць толькі легальнай. Нелегальная міграцыя як частка гібрыднай атакі толькі кампрамэтуе інстытут абгрунтаванага палітычнага прыстанішча», — заявіў ён.

  • З 10 траўня 2021 году зь Менску ў Багдад пачала лётаць яшчэ адна ірацкая авіякампанія Fly Baghdad. Цяпер Iraqi Airways лётае зь Менску ў Багдад па серадах, пятніцах і нядзелях, а Fly Baghdad — па панядзелках і чацьвяргах.
  • Пры гэтым на беларуска-літоўскай мяжы не спыняецца плынь мігрантаў зь Беларусі. Так, у нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў, паведамляе Delfi. Згодна з афіцыйнай статыстыкай памежнай службы Літвы, усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3832 мігранты.
  • Сярод агульнай лічбы затрыманых 2555 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі 191 грамадзяніна Конга, 129 — Камэруну і іншых краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG