Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта правакацыя рэжыму Лукашэнкі». Камісар ўнутраных спраў Эўразьвязу пра мігрантаў зь Беларусі


Ільва Югансан

Камісар ўнутраных спраў Эўразьвязу Ільва Югансан пракамэнтавала сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы.

«Нягледзячы на тое, што дагэтуль мела месца вельмі добрае супрацоўніцтва і многае было зроблена, мы бачым, што сытуацыя пагаршаецца. Прыбывае ўсё больш людзей, і гэта абсалютна непрымальна і, вядома, дэстабілізуе сытуацыю», — сказала Югансан у інтэрвію агенцтву AFP.

Эўракамісарка заявіла, што шмат хто з тых людзей, якія цяпер нелегальна пераходзяць мяжу паміж Літвой і Беларусьсю, не ўцекачы:

«Падобна на тое, што многія з новапрыбылых мігрантаў, праўдападобна, не зьяўляюцца ўцекачамі... Я думаю... нам трэба пераканацца, што людзей можна адправіць назад у краіну іх паходжаньня, а таксама зрабіць усё, што можам, каб гэтыя рэйсы не прыбывалі ў Менск зь вялікай колькасьцю людзей».

На думку Ільвы Югансан, за абвастрэньнем сытуацыі на мяжы стаіць Аляксандар Лукашэнка.

«Гэта правакацыя рэжыму Лукашэнкі, гэта абсалютна непрымальна, і мы павінны даць зразумець, што вольнага доступу на тэрыторыю Эўразьвязу няма», — сказала Югансан у Літве, куды прыбыла, каб на месцы пазнаёміцца зь міграцыйным крызісам.

  • З 10 траўня 2021 году зь Менску ў Багдад пачала лётаць яшчэ адна ірацкая авіякампанія Fly Baghdad. Цяпер Iraqi Airways лётае зь Менску ў Багдад па серадах, пятніцах і нядзелях, а Fly Baghdad — па панядзелках і чацьвяргах.
  • Пры гэтым на беларуска-літоўскай мяжы не спыняецца плынь мігрантаў зь Беларусі. Так, у нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў, паведамляе Delfi. Згодна з афіцыйнай статыстыкай памежнай службы Літвы, усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3832 мігранты.
  • Сярод агульнай лічбы затрыманых 2555 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі 191 грамадзяніна Конга, 129 — Камэруну і іншых краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG