Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны скандал зь беларускай спрынтэркай Ціманоўскай на Алімпіядзе. Найважнейшае за 1 жніўня


Спартоўка Крысьціна Ціманоўская пад абаронай японскай паліцыі
Спартоўка Крысьціна Ціманоўская пад абаронай японскай паліцыі

Падзеі 1 жніўня

Спрынтэрку Ціманоўскую, якая скрытыкавала функцыянэраў, спрабавалі вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна хоча прасіць палітычнага прытулку

Кіраўніца горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам спыніць гвалт і паспрабаваць мірным спосабам знайсьці выхад з палітычнага крызісу

Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачне разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве)

Беларускі лёгкаатлет паўтарыў уласны нацыянальны рэкорд, узяўшы вышыню 2,37 мэтра

У нядзелю, 1 жніўня, мяжу Літвы перайшла рэкордная колькасьць нелегальных мігрантаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG