Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Недасекаў заваяваў бронзу Алімпіяды-2020 у скачках у вышыню


Скачкі ў вышыню, ілюстрацыйнае фота
Скачкі ў вышыню, ілюстрацыйнае фота

Беларускі лёгкаатлет паўтарыў уласны нацыянальны рэкорд, узяўшы вышыню 2,37 мэтра.

Залатыя мэдалі дасталіся катарцу Мутазу Баршыму і італьянцу Джанмарка Тамбэры — яны таксама ўзялі аналягічную вышыню, але абышлі Максіма Недасекава паводле меншай колькасьці выкарыстаных спробаў.

Гэта другі мэдаль зборнай Беларусі ў алімпійскім Токіё. Напярэдадні ў скачках на батуце золата заваяваў Іван Літвіновіч.

Максім Недасекаў — падпісант ліста ў падтрымку рэжыму, пасьлядоўны староньнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG