Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выглядае, што яшчэ аднаго афіцэра Генштабу будуць судзіць за «здраду дзяржаве»


Першыя асобы Мінабароны, ілюстрацыйнае фота
Першыя асобы Мінабароны, ілюстрацыйнае фота

Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачне разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, які абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). Адметнасьць сытуацыі ў тым, што пра гэтага чалавека няма ніякіх зьвестак.

Тым часам ананімныя кібэр-партызаны сьцьвярджаюць, што нарэшце здолелі прыадчыніць заслону таямніцы над меркаванай асобай падсуднага.

Найбольш верагоднай фігурай выглядае начальнік аддзелу Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Сакалоўскі. Што характэрна, яго месцам нараджэньня значыцца горад у Калінінградзкай вобласьці Расеі.

З улікам, што калегу Аляксандра Сакалоўскага па Генштабе Дзяніса Ўрада, які перадаў сакрэтныя дадзеныя каналу Nexta, улады асудзілі на 18 гадоў паказальна і асьвятлялі працэс у афіцыйных СМІ, то гэтай справе не надаецца ніякай увагі.

Адсюль у экспэртаў узьнікае пытаньне: каму менавіта перадаваў закрытыя зьвесткі нараджэнец Расеі? Ці не на сваю намінальную радзіму?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG