Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам; кіраўнікам «Нашай нівы» выставілі абвінавачаньне. Найважнейшае за 28 ліпеня


Сьвятлана Ціханоўская з Джо Байдэнам у Белым Доме, Вашынгтон, 28 ліпеня 2021
Сьвятлана Ціханоўская з Джо Байдэнам у Белым Доме, Вашынгтон, 28 ліпеня 2021

Падзеі 28 ліпеня

Сьвятлана Ціханоўская, якая працягвае свой візыт у ЗША, сустрэлася ў Белым Доме з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джо Байдэнам.

Сёньня скончылася 10 сутак ад моманту паўторнага затрыманьня супрацоўнікаў «Нашай Нівы» па крымінальнай справе. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко ня вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага.

Сілавікі штодня праводзяць ператрусы ў дамах грамадзян і ў грамадзкіх арганізацыях.

Крымінальную справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака пачнуць разглядаць у Менскім абласным судзе 4 жніўня.

Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А як пацьверджаньне ў адкрыты доступ выклалі зьвесткі пра афіцыйных асобаў.

Менскі райвыканкам ліквідуе арганізацыю «Каманда „Крылы анёлаў“». Гэта некамэрцыйная ўстанова, што яднае аматараў актыўнага ладу жыцьця і сем’і, якія сутыкнуліся з праблемамі інваліднасьці.

Цана платнага навучаньня падвышаецца ў бальшыні ВНУ Менску.

Ключавы этап пусканаладачных работ — гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі пачалася на другім энэргаблёку БелАЭС, паведаміла Мінэнэрга Беларусі.

Паліттэхноляг Віталь Шкляраў даў вялікае інтэрвію праз паўгода пасьля вызваленьня. У новым інтэрвію былы палітвязень расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам, сваё вызваленьне, ролю ў ім Юрыя Васкрасенскага.

Паводле памежнай службы Літвы, незаконна перасекчы мяжу ў ноч з аўторка на сераду зьбіраўся 171 мігрант

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG