Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ліквідуюць арганізацыю актыўнага ладу жыцьця інвалідаў «Крылы анёлаў». А каго ўжо закрылі?


Дзьмітры Цімашкоў з дачкой Ліліяй

Арганізацыя займалася бегавымі і іншымі акцыямі з удзелам інвалідаў. Улады ніяк не апавясьцілі стваральнікаў ініцыятывы пра рыхтаваньне яе ліквідацыі.

Менскі райвыканкам ліквідуе арганізацыю «Каманда „Крылы анёлаў“». Гэта некамэрцыйная ўстанова, што яднае аматараў актыўнага ладу жыцьця і сем’і, якія сутыкнуліся з праблемамі інваліднасьці.

Пра ліквідацыю паведаміла сама арганізацыя ў фэйсбуку, заявіўшы, што не атрымлівала ніякіх папярэджаньняў ад уладаў і закон не парушала, але раптоўна заўважыла, што ўлады маюць намер яе зьліквідаваць.

Пад пагрозай зрыву апынуліся спаборы «Восеньскі бегапарк-2021», а ранейшыя просьбы да спонсараў дапамагчы арганізацыя вымушаная адклікаць ужо цяпер.

«Лёгіка ўладаў мне не зразумелая. Мы не налівалі бэнзін у бутэлькі, а дапамагалі людзям з інваліднасьцю жыць крыху больш актыўна і весялей. Ці нападкі на сацыяльную сфэру сплянаваныя, ці гэта проста едзе каток па ўсім жывым у грамадзянскай супольнасьці — мне таксама незразумела», — сказаў у камэнтары Zerkalo.io дырэктар Дзьмітры Цімашкоў.

«Крылы анёлаў» стварылі ў 2015 годзе пасьля таго, як Цімашкоў з дачкой Ліляй, у якой цяжкая форма інваліднасьці, прабеглі Менскі маратон — бацька сваімі нагамі, а Ліля ў вазку. У 2017 годзе паўстаў інклюзіўны спартовы клюб.

Ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў

Геаграфія зьліквідаваных уладамі грамадзкіх арганізацыяў ахапіла практычна ўсю Беларусь, хоць асноўная маса дзейнасьці аб’ектыўна сканцэнтраваная ў Менску. На дадзены момант вядома пра 57 закрытых уладамі арганізацый і ўстановаў.

  • 1. Цэнтар прававой трансфармацыі
  • 2. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый
  • 3. Цэнтар Human Constanta
  • 4. Цэнтар экалягічных рашэньняў
  • 5. Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • 6. Мэдыяплятформа «Имена»
  • 7. Youth Labor Rights
  • 8. European Youth Parliament
  • 9. Press Club Belarus
  • 10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтар ІніцыАрт
  • 11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  • 12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  • 13. Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
  • 14. Цэнтар дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця «Эўрапейскі дыяляг» (дырэктар Анатоль Лябедзька)
  • 15. Офіс прасоўваньня ініцыятываў
  • 16. Прастора «Арт Сядзіба»
  • 17. Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ
  • 18. Цэнтар урбаністычных праектаў і ініцыятываў «Прастора»
  • 19. Майстэрня сацыяльнага кіно
  • 20. «Мова Нанова»
  • 21. Бізнэс-школа ІПМ
  • 22. Установа «Гарадзкое разьвіцьцё»,
  • 23. «Тэрыторыя правоў»
  • 24. Кансультатыўна-асьветніцкая ўстанова «Экаасяродзьдзе»
  • 25. Асьветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
  • 26. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Амарока»
  • 27. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
  • 28. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Садзейнічаньне культурнаму разьвіцьцю гарадоў»
  • 29. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Крэсы»
  • 30. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Агульная Будучыня»
  • 31. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Пэнсійны выпадак»
  • 32. Цэнтар сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да посьпеху»
  • 33. Прыватная інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Ноктуам»
  • 34. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Веданта вада»
  • 35. «Магілёўскі моладзевы цэнтар»
  • 36. Сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Уновіс-ФОРУМ»
  • 37. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
  • 38. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова «Ваколіца»
  • 39. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
  • 40. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
  • 41. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
  • 42. Цэнтар стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў
  • 43. Цэнтар эўрапейскіх дасьледаваньняў
  • 44. Асацыяцыя НКА ў барацьбе са СНІД «Белсетка антыСНІД»
  • 45. Цэнтар разьвіцьця сельскіх ініцыятываў
  • 46. Цэнтар разьвіцьця правадэйраў дадатковай адукацыі
  • 47. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асьветы
  • 48. Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і асьветы
  • 49. Цэнтар адпачынку і разьвіцьця «Партал»
  • 50. Установа «Рэгіянальнае Бюро Разьвіцьця»
  • 51. Установа «Дзедзіч»
  • 52. Установа «За свой горад»
  • 53. Тэатар «Крылы халопа»
  • 54. «Грунт будучыні»
  • 55. Агенцтва практычнай дапамогі
  • 56. Цэнтар дапамогі сем’ям і дзецям
  • 57. «Цэнтар гарадзкога жыцьця», Горадня

У раскладзе Менскага гарадзкога суду на гэты тыдзень значыцца больш за дзясятак працэсаў аб ліквідацыі фондаў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Пазоўнікам ва ўсіх выпадках выступае Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму.

29 ліпеня будуць разглядаць пазовы ГУЮ Менгарвыканкаму аб ліквідацыі:

  • інфармацыйна-асьветніцкага фонду «Сетка разьвіцьця бізнэсу»;
  • мясцовага фонду разьвіцьця «Новая эканамічная стратэгія»;
  • грамадзкіх абʼяднаньняў — «Зялёная эканоміка»;
  • «Дыярыуш»;
  • «Абарона правоў спажыўцоў «Садружнасьць».

30 ліпеня будуць разглядаць ліквідацыю:

  • мясцовага экалягічнага фонду «Экалягічны транспарт»;
  • абʼяднаньня літоўцаў «Віціс»;
  • сацыяльнага фонду «Дабро»;
  • менскага гарадзкога грамадзкага абʼяднаньня «Сынтэз разьвіцьця чалавека»;
  • грамадзкай арганізацыі «Моладзевы адукацыйны цэнтар „Фіальта“»;
  • менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага грамадзкага абʼяднаньня палякаў Беларусі «Паланічка».

30 ліпеня гарадзкі суд разгледзіць пазоў аб прыпыненьні дзейнасьці моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Моладзевая ініцыятыва».

На 30 ліпеня прызначана пасяджэньне аб пазове міністэрства да рэспубліканскага грамадзкага абʼяднаньня «Прававая ініцыятыва».
Раней Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазовы аб ліквідацыі РГА «Беларускі ПЭН-цэнтар», якое ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Даты пасяджэньняў пакуль няма ў раскладзе суду.

14 ліпеня ў Менску ды іншых гарадах падчас новай хвалі крымінальнага перасьледу «трэцяга сэктару» ўчынілі ня менш за 30 ператрусаў у кватэрах і офісах прадстаўнікоў НДА, затрымалі больш за 10 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці, грамадзкія актывісты. 19 ліпеня стала вядома пра арышт рахункаў Беларускага ПЭН-цэнтру і некаторых іншых НДА, дзе прайшлі ператрусы.

Лукашэнка прызнаўся, што атака на НДА ідзе зь ягонага загаду. Ён назваў дзейнасьць такіх арганізацый «шкодай для дзяржавы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG