Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія адмовілася выдаць ўладам Беларусі Цапкалу; Украіна далучылася да пэрсанальных санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі. Найважнейшае за 7 ліпеня


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Галоўныя падзеі 7 ліпеня

Генэральная пракуратура Латвіі адмовіла Беларусі ў экстрадыцыі былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, экс-дыплямата і дырэктара Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы.

Украіна прыняла рашэньне далучыцца да першых двух пакетаў санкцый ЭЗ у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня.

У нядзелю, 4 ліпеня, нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі гучаў рэлігійны «Магутны Божа».

7 ліпеня пасьля пяці дзён перапынку аднавіўся працэс у «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе Менску зь сярэдзіны траўня.

Эканамічны суд Менска 6 і 7 ліпеня разглядаў скаргу на дзеяньні камісіі, якая вынесла экспэртнае заключэньне аб прызнаньні прадукцыі партала Tut.by і сацсетак выданьня экстрэмісцкімі.

Адразу пасьля абвяшчэньня выраку ў 14 гадоў зьняволеньня палітвязьня Віктара Бабарыку перавялі зь СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі ў менскае СІЗА № 1.

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах.

Міністэрства юстыцыі пачало пазаплянавую праверку яшчэ двух арганізацый, Згуртаваньня беларусаў сьвету і «Трэцяга сэктару».

Раман Пратасевіч — палітвязень, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, зьявіўся ў Твітэры.

Каля амбасады Беларусі ўва Ўкраіне адбыліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі беларускіх уладаў.

У інтэрвію Frankfurter Allgemeine Zeitung прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце пацьвердзіла намер ураду краіны пабудаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. На гэта спатрэбіцца 40 млн эўра.

Міністэрства транспарту ЗША завяршыла працу над указам аб забароне продажу авіябілетаў у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG