Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя ЗША рэагуе на намер Лукашэнкі закрыць мяжу з Украінай


Белы дом, рэзыдэнцыя прэзыдэнта ЗША, Вашынгтон

Ураду ЗША вядомыя паведамленьні пра тое, што афіцыйны Менск закрыў мяжу Беларусі з суседняй Украінай, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі, паабяцаўшы, што Вашынгтон і надалей будзе прыцягваць беларускія ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам да адказнасьці за іх дзеяньні.

Пра гэта піша агенцтва Reuters.

«Здаецца, рэжым Лукашэнкі ізноў імкнецца адцягнуць увагу ад кампаніі рэпрэсіяў супраць свайго народу», — сказаў чыноўнік. «Мы будзем працягваць падтрымліваць беларускі народ і прыцягваць рэжым да адказнасьці».

  • У пятніцу Лукашэнка загадаў цалкам закрыць мяжу Беларусі з Украінай, імкнучыся перакрыць, як ён сказаў, прыток зброі.
  • На гэтым тыдні Вашынгтон забараніў продаж квіткоў на авіяпералёты ў Беларусь і зь Беларусі, прыняўшы гэтае рашэньне пасьля таго, як Менск прымусіў да пасадкі рэйс авіякампаніі Ryanair і арыштаваў на борце блогера Рамана Пратасевіча і ягоную дзяўчыну Сафію Сапегу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG