Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра «спробу забойства» Азаронка і загадаў цалкам перакрыць мяжу з Украінай


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка сёньня на ўрачыстым сходзе ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці сказаў, што была ўчыненая спраба забойства журналіста СТВ Рыгора Азаронка

Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.

«Гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня. Мэта (цытую) — абезрухоміць, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезьці ў лес, адрэзаць язык», — паведаміў Лукашэнка.

Таксама ён сказаў, што ў Беларусі «выкрытыя сьпячыя тэрарыстычныя ячэйкі», да якіх датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.

Таксама ён загадаў цалкам перакрыць мяжу з Украінай, бо нібыта адтуль паступае «велізарная колькасьць зброі».

Раней паведамлялася пра заяву Лукашэнкі: «Сёньня завяршалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную апэрацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб’ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам».

Якія яшчэ заявы пра «тэрарыстаў» зрабіў Лукашэнка:

  • Выяўленыя ў Беларусі «сьпячыя» тэрарыстычныя ячэйкі спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флёту Расеі ў Вілейцы, цытуе Інтэрфакс.
  • Лукашэнка дадаў, што абмяркоўваў гэтую падзею падчас апошняй тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. «Усе ўдзельнікі тэракту, у тым ліку тыя, хто ажыцьцяўляў і арганізоўваў, на працягу двух сутак былі знойдзеныя і арыштаваныя», — сказаў Лукашэнка.
  • Існуе телеграм-канал «Атрады самаабароны Беларусі», у якога 2500 падпісчыкаў. Лукашэнка назваў гэтых людзей «баявым рэзэрвам» тэрарыстаў.
  • «Мы іх ведаем у твар. І ўвага: уладальнік чата — грамадзянін Германіі спадар дэ Хофман, раней грамадзянін Расеі і Украіны. Асноўны мадэратар гэтага дзейства грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі Трубнікава»
  • Нядаўна гэтыя сілы спрабавалі зьнішчыць вялікую колькасьць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасах. 8 чэрвеня была затрыманая меркаваная выканаўца гэтай акцыі, Матвеева, яна «дае паказаньні».
  • Лукашэнка назваў прозьвішчы іншых затрыманых — Гулевіч, Ашурак, Глотаў, Гаспадароў.
  • Тыдзень таму на мяжы з Літвой быў перахоплены беспілётнік, да якога была прывязаная каністра з выбухоўкай, яго абясшкодзілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG