Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тут маральнае пытаньне». Чаму беларускай апазыцыі варта было б не заклікаць да санкцыяў – думка аналітыка


Ці падобная цяперашняя сытуацыя ў Беларусі на час пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе? Ці аднолькавыя мэты маюць пэрсанальныя і сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу? Ці не падштурхнуць санкцыі афіцыйны Менск у абдымкі Масквы?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі.

Клысіньскі

  • Сытуацыя ў Беларусі беспрэцэдэнтная.
  • Любыя гістарычныя паралелі вельмі рызыкоўныя.
  • Калі параўноўваць з часамі ваеннага становішча ў Польшчы ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя, то ціск тагачаснай камуністычнай улады быў слабейшым.
Каміль Клысіньскі
Каміль Клысіньскі
  • Цяперашняя сытуацыя ў Беларусі набліжаецца да таталітарызму.
  • Людзей катуюць за камэнтары ў інтэрнэце, зробленыя паўгода таму.
  • Я прафэсійна займаюся Беларусьсю 14 гадоў і я ня памятаю нічога падобнага.
  • Беларусь ператварылася ў лягер для незадаволеных, а іх большасьць.
  • У Лукашэнкі няма чаго пазытыўнага прапанаваць людзям.
  • Рэпрэсіі могуць толькі ўзмацняцца — Лукашэнка ў яго становішчы ня бачыць іншага выйсьця.
  • На міжнароднай арэне Беларусь ператварылася ў краіну-ізгоя.
  • Раней МЗС Беларусі прадстаўляла сваю краіну донарам рэгіянальнай бясьпекі, гэтага больш ня існуе.
  • Калі Жузэп Бурэль сказаў, што эканамічныя санкцыі — гэта адказ на згон самалёту, ён меў на ўвазе, што гэта было апошняй кропляй.
  • Эўразьвяз — гэта сыстэма абмеркаваньняў, без дыскусіяў і кампрамісаў тут не прымаюцца рашэньні.
  • Каб прымусіць ЭЗ увесьці сэктаральныя санкцыі, трэба было зрабіць нешта экстраардынарнае.
  • Калі Лукашэнка паспрабуе гандляваць палітвязьнямі, прынамсі лёгка зараз у яго гэта не атрымаецца.
  • ЭЗ настроены дзейнічаць адносна Беларусі рашуча і пасьлядоўна.
  • Я сумняюся, што калі Лукашэнка нават вызваліць Пратасевіча і Сапегу, ЭЗ зьмякчыць санкцыі.
  • Нават калі ён раптам вызваліць 500 палітвязьняў, ЭЗ наўрад ці здыме санкцыі.
  • Тады могуць толькі пачацца перамовы наконт новых выбараў у Беларусі.
  • Крытэры эфэктыўнасьці санкцыяў такія ж складаныя, як і сам Эўразьвяз.
  • Цяпер у ЭЗ існуе кансэнсус, што першая мэта — вызваленьне палітвязьняў, але галоўная мэта — новыя выбары.
  • Большасьць у ЭЗ мяркуе, што Лукашэнка не зьяўляецца надзейным партнэрам і адкрываць ізноў зь ім дыялёг немэтазгодна.
  • Мэта ЭЗ — ня толькі і ня столькі «паказаць зубы», але і спрыяць, дамагацца пазытыўных зьменаў у Беларусі.
  • За гады працы ў Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў я рабіўся ахвярай перасьцярогі — калі Захад будзе ціснуць на Менск, гэта кіне Беларусь у абдымкі Масквы.
  • Але гэта мела сэнс у мінулым, калі мы бралі пад увагу варыянт, што некалі мы вернемся да дыялёгу з Лукашэнкам.
  • Зараз ён ідзе на беспрэцэдэнтную брутальнасьць і беспрэцэдэнтна адарваўся ад рэальнасьці.
  • Ён месяц таму сказаў Пуціну, што палякі бягуць у Беларусь, каб прышчапляцца «Спутником».
  • Паколькі мы не разьлічваем на вяртаньне дыялёгу з Лукашэнкам, нам ня варта баяцца, што санкцыі падштурхнуць яго да Масквы.
  • Пакуль выдаткі санкцыяў не перавышаюць карысьць, якую яны прыносяць.
  • Санкцыі, якія ЗША прынялі адносна Польшчы пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў 1981 годзе, адыгралі станоўчую ролю, яны паскорылі нэгатыўныя працэсы ў польскай эканоміцы.
  • Цяперашняя Беларусь больш залежыць ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў, чым Польшча залежала ад савецкіх паставак у 1980-я гады.
  • Санкцыі падштурхнулі камуністычныя ўлады Польшчы да перамоваў з апазыцыяй.
  • Тое самае можа адбыцца ў Беларусі.
  • Тут ёсьць маральнае пытаньне — як павінны паводзіць сябе апазыцыйныя палітыкі.
  • «Салідарнасьць» была прафсаюзам, які перарос у палітычны рух.
  • І як арганізацыя, якая прадстаўляе рабочых, яна не магла заклікаць да санкцыяў.
  • Яна і не заклікала, і гэта было правільнае рашэньне.
  • Было вядома, што амэрыканскія ўлады санкцыі ўвядуць незалежна ад таго, будзе ці ня будзе да іх заклікаць «Салідарнасьць».
  • Мяркую, што магчыма і беларускай апазыцыі варта было б не заклікаць да санкцыяў, каб паказаць, што для іх галоўнае — краіна і лёсы людзей.

Што было раней

  • 24 чэрвеня Рада Эўразьвязу ўвяла сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.
  • Санкцыі былі ўведзеныя пасьля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску і наступнага затрыманьня Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі, а таксама з прычыны парушэньняў правоў чалавека і рэпрэсій. Уводзяцца наступныя абмежавальныя захады:
  • У экспарце і перадачы абсталяваньня, тэхналёгіяў або праграмнага забесьпячэньня, прызначанага для выкарыстаньня ў інтарэсах беларускіх уладаў у маніторынгу або перахопе Інтэрнэту і тэлефоннай сувязі на мабільных або стацыянарных прыладах.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня для вайсковага выкарыстаньня.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца для тытунёвых вырабаў.
  • У імпарце ў ЭЗ нафтапрадуктаў з Беларусі.
  • У імпарце ў ЭЗ калійных угнаеньняў з Беларусі,
  • У доступе на фінансавыя рынкі ЭЗ ураду Беларусі, а таксама беларускім дзяржаўным фінансавым інстытутам і субʼектам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG