Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне папрасіла для Бабарыкі 15 гадоў зьняволеньня; Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух лекараў. Найважнейшае за 22 чэрвеня


Віктар Бабарыка

Падзеі 22 чэрвеня

Пракурор Сяргей Гіргель папрасіў пакараць Віктара Бабарыку 15 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму

Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку

МЗС: «Блюзнерства, што чарговая санкцыйная агрэсія разьвязана групай заходніх краін менавіта ў дзень памяці і смутку»

Свабода працягвае асьвятляць крымінальныя справы супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі

Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю Беларусі 21vek.bу паведамілі аб раптоўным візыце сілавікоў

Сама меней тром беларусам, абвінавачаным у крымінальных справах за пратэсты, пагражае экстрадыцыя з Расеі, паведаміў кіраўнік прававых праграмаў Маскоўскай Хэльсынскай групы Раман Кісялёў

Міжнародны камітэт расьследаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў чацьвёртую прамежкавую справаздачу, прысьвечаную ўмовам утрыманьня ў месцах несвабоды ад жніўня 2020 году да траўня 2021-га

Фільм праекту NEXTA «Залатое дно», які распавядае пра маёмасьць і рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі»

Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод у трэцім квартале плянуе захаваць загрузку на бягучым узроўні і перапрацаваць блізу 2 млн тон расейскай нафты

Па словах прэс-службы БКК, санкцыі супраць беларускіх калійных угнаеньняў прывядуць да вострага дэфіцыту на сусьветным рынку і павышэньня цэнаў на прадукты

Магчымасьць памілаваньня арыштаванай у Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі пасьля відэзвароту ейнага бацькі з просьбай пра гэта абмяркоўваецца — заявіў расейскі пасол у Менску Яўген Лукʼянаў

Вядомага беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча ўганаравалі прэстыжнай нямецкай прэміяй Erwin Piscator Preis за раманы «Сарока на шыбеніцы» і «Сабакі Эўропы», а таксама за эсэістыку

За панядзелак і ноч аўторка літоўскія памежнікі затрымалі 58 чалавек

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG