Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў дваіх лекараў-анколягаў, дактароў навук

абноўлена

Адзін з будынкаў РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава. Аграгарадок Лясны пад Менскам.

Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку, паведаміў Tut.by.

Калектыў аўтараў з РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі атрымаў летась дзяржаўную прэмію за цыкль работ «Новыя мэтады дыягностыкі і лячэньня анкалягічных хваробаў у дарослых і дзяцей».

Алег Суконка — доктар мэдычных навук, былы дырэктар РНПЦ анкалёгіі.

Алег Суконка
Алег Суконка

Вольга Алейнікава — галоўны навуковы супрацоўнік РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар мэдычных навук, прафэсар.

Вольга Алейнікава
Вольга Алейнікава

Лукашэнка ў сваім рашэньні спаслаўся на высновы камісіі камітэту аб дзяржаўных прэміях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG