Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Гішпаніі памілаваў дзевяцярых лідэраў каталёнскіх сэпаратыстаў


Марш за незалежнасьць Каталёніі ў Барсэлёне, верасень 2019
Марш за незалежнасьць Каталёніі ў Барсэлёне, верасень 2019

Урад Гшпаніі памілаваў дзевяцярых лідэраў каталёнскіх сэпаратыстаў, асуджаных пасьля правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёну ад Гішпаніі ў 2017 годзе.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар краіны Пэдра Санчэс.

Рэфэрэндум ня быў прызнаны ўладамі Гішпаніі і выклікаў сэрыю сутыкненьняў паміж прыхільнікамі сэпаратыстаў і нацыянальнай паліцыяй. 92% яго ўдзельнікаў прагаласавалі за незалежнасьць.

У 2019 годзе лідэры каталёнскіх сэпаратыстаў былі асуджаныя на тэрміны ад 9 да 13 гадоў за злачынствы, зьвязаныя з падбухторваньнем да паўстаньня і нямэтавым выкарыстаньнем дзяржаўных сродкаў, выдаткаваных на арганізацыю рэфэрэндуму. Яны павінны быць вызваленыя з турмы пасьля таго, як рашэньне аб памілаваньні будзе фармалізаванае з пункту гледжаньня юрыдычных працэдураў і апублікаванае ў афіцыйным урадавым весьніку, перадае AFP.

Памілаваньне выклікала незадаволенасьць у правай апазыцыі ў Гішпаніі і ў каталёнскіх партыяў, якія выступаюць за незалежнасьць краіны. Правыя патрабавалі ад караля Філіпа VI не падпісваць рашэньне ўраду аб памілаваньні, каб не заахвочваць сэпаратыстаў.

Каталёнскія ж партыі патрабуюць, каб памілаваныя былі ўсе палітыкі, якія маюць дачыненьне да рэфэрэндуму, каб ім дазволілі браць удзел у выбарах і каб Мадрыд дазволіў правядзеньне прызнанага ім рэфэрэндуму аб незалежнасьці.

Прэмʼер-міністар Санчэс, анансуючы рашэньне аб памілаваньні 21 чэрвеня, заявіў, што лічыць, што рашэньне ўраду дапаможа бакам наладзіць дыялёг. «Мы ня можам пачаць з нуля, але мы можам пачаць з пачатку, — сказаў ён. — Каталёнцы! Каталёнкі! Мы вас любім», — завяршыў ён напярэдадні сваю прамову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG