Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барсэлёна ў вагні ўсеагульнай забастоўкі. ФОТА

У Барсэлёне, сталіцы гішпанскага аўтаномнага рэгіёну Каталёнія, увечары ў пятніцу, 18 кастрычніка, дзясяткі людзей пацярпелі ў сутыкненьнях радыкальных прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі з паліцыяй.

Сутыкненьні ў цэнтры гораду пачаліся пасьля завяршэньня масавага маршу ў падтрымку асуджаных на гэтым тыдні да розных тэрмінаў зьняволеньня каталёнскіх палітыкаў, якія маюць дачыненьне да арганізацыі ў 2017 годзе рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёну.

Паводле дадзеных паліцыі, у маршы прынялі ўдзел ня менш за 525 тысяч чалавек. Усё насельніцтва Каталёніі – крыху больш за 7 мільёнаў.

Акцыя пратэсту – найбуйнейшая з пачатку тыдня – прайшла мірна. Аднак пасьля яе завяршэньня ў цэнтры Барсэлёны пачаліся сутычкі з паліцыяй. Маладыя людзі ў масках будавалі барыкады, падпальвалі сьмецьцевыя бакі, кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі. Паліцыя ўжыла гумовыя кулі, сьлёзацечны газ і вадамёты. Пацярпелі больш за 60 чалавек, дзясяткі дэманстрантаў былі затрыманыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG