Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ папярэдне зацьвердзіў чацьвёрты пакет санкцый, Байдэн сустрэўся з Пуціным. Найважнейшае за 16 чэрвеня 2021


Дакумэнт Насты Захарэвіч, які сьведчыцў яе асобу пры падачы просьбы на прытулак у Латвіі
Дакумэнт Насты Захарэвіч, які сьведчыцў яе асобу пры падачы просьбы на прытулак у Латвіі

Найважнейшыя падзеі 16 чэрвеня.

Амбасадары краінаў ЭЗ зацьвердзілі чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Ён будзе канчаткова ўхвалены кіраўнікамі МЗС краінаў Зьвязу 21 чэрвеня.

Затрымалі Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады.

Паэтка Валярына Кустава пакінула Беларусь.

Журналістка і блогерка Наста Захарэвіч атрымала палітычнае прыстанішча ў Латвіі.

Кіраўнікі дыпмісій ЭЗ у Менску сустрэліся са сваякамі палітвязьняў.

Афіцыйна: ад COVID-19 у Беларусі памерлі 3 тысячы чалавек.

У Жэнэве прайшлі перамовы Джо Байдэна з Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG