Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі супрацоўніца МЗС растраціла мільён даляраў, якія ўзяла ў працоўным кабінэце


Натальля Агальцова
Натальля Агальцова

Суд у Маскве прызнаў супрацоўніцу расейскага МЗС Натальлю Агальцову вінаватай у растраце мільёна даляраў. Яна ўзяла іх з кабінэту, у якім працавала. Грошы, як сьцьвярджаецца, захоўваліся ў міністэрстве ў выглядзе пачкаў стодаляравых купюраў у апячатанай скрынцы з-пад швэдзкай гарэлкі Absolut.

Крадзеж быў выяўлены ў сьнежні 2019 году ў будынку МЗС у цэнтры Масквы. Як сьцьвярджаюць, грошы паступілі туды з расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Іране і былі аплатай за консульскія паслугі. Іх даслала дыпляматычна-кур’ерская службай наяўнымі ў далярах. Тым ня менш Агальцову абвінавацілі і прызналі вінаватай у прысваеньні каля 746 тысяч даляраў і крыху больш за 20 мільёнаў расейскіх рублёў.

Агальцова сьцвярджае, што скрынка не была запоўненая купюрамі, як настойвае яе працадаўца. Паводле яе, у скрынцы толькі ў верхніх пачках былі купюры па 100 даляраў, а астатнія часткова або цалкам складаліся з аднадаляравых банкнотаў. Чыноўніца настойвае, што выявіла гэта пасьля таго, як ускрыла скрынку ў адзіноце, запанікавала і плянавала пакрыць страты са сваіх сродкаў у 200 тысяч даляраў. У міністэрстве яна займала пасаду галоўнага экспэрта валютна-фінансавага дэпартамэнту, адказваючы ў тым ліку за прыём наяўных грошай.

Суд прысудзіў ёй пяць гадоў калёніі і кампэнсацыю працадаўцу 67,4 мільёнаў рублёў, перадае газэта «Камерсант». Яе ўзялі пад варту ў залі суду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG