Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аргентыне спалілі знойдзены ў пасольстве Расеі какаін


Какаін, знойдзены ў школе пры пасольстве Расеі ў Аргентыне, архіўнае фота
Какаін, знойдзены ў школе пры пасольстве Расеі ў Аргентыне, архіўнае фота

У Аргентыне спалілі какаін, выяўлены ў адным з будынкаў пасольства Расеі ў Буэнас-Айрэсе, паведамляе ТАСС.

Наркотыкі зьнішчылі ў крэматорыі. За працэдурай назіралі міністар бясьпекі Аргентыны Патрысія Бульрыч і амбасадар Расеі Дзьмітрый Феакцістаў. Бульрыч назвала «какаінавую справу» «вельмі складанай апэрацыяй з высокім узроўнем узаемадзеяньня».

У канцы лютага аргентынскія ўлады паведамілі, што ў школе пры пасольстве Расеі ў Аргентыне знайшлі 12 валізак з амаль 400 кіляграмамі какаіну. Яны былі зарэгістраваныя як дыпляматычны багаж. Каб вызначыць, хто мае дачыненьне да наркатрафіку, какаін замянілі на муку і адправілі ў Маскву.

Як выглядаюць 389 кг какаіну. Іх знайшлі ў расейскай амбасадзе ў Аргентыне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00

Мэдыя паведамлялі, што для перавозу выкарыстоўвалі самалёт спэцыяльнага лётнага атраду «Россия», на якім лётае сакратар Савету бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. У ведамстве гэтую інфармацыю назвалі «фэйкам». Але паліцыя Аргентыны пацьвердзіла сапраўднасьць здымкаў самалёта.

У так званай «какаінавай справе» арыштаваныя шэсьць чалавек — тры меркаваныя супольнікі кантрабандыстаў у Расеі, кіраўнікі фонду «Рускія праваслаўныя мэцэнаты ў Лацінскай Амэрыцы» Іван Блізьнюк і Аляксандар Чыкала ў Аргентыне. Меркаваны арганізатар паставак какаіну Андрэй Кавальчук перш быў затрыманы ў Нямеччыне, але ў канцы ліпеня яго выдалі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG