Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўка Шэймана, заява прадстаўніка Папы Рымскага Францішка пра Беларусь. Найважнейшае за 11 чэрвеня


Дзьмітры Кубараў, дызайнэр, асуджаны на 7 гадоў, якому прад'явілі дадатковае абвінавачваньне, бо "забыліся прад'явіць"
Дзьмітры Кубараў, дызайнэр, асуджаны на 7 гадоў, якому прад'явілі дадатковае абвінавачваньне, бо "забыліся прад'явіць"

Падзеі 11 чэрвеня

Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 214 «Аб Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь»

Кіраўнік спраў Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман сышоў у адстаўку

Кіраўнік залі друку Сьвятога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым візытам у Нямеччыне, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам МЗС, канцылярыі Ангелы Мэркель, асноўных палітычных партый і беларускай дыяспарай

У Менскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс у крымінальнай справе супраць жыхара Маладэчна Дзяніса Сырца.

Дзьмітрыю Кубараву, асуджанаму на 7 гадоў калёніі, прад'явілі дадатковае абвінавачваньне, якое «забыліся прад’явіць»

11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця пачаўся суд над чацьвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках

Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі расказаў пра некаторыя зьмены ў Грамадзянскім кодэксе, якія чакаюцца

Невядомы кінуў кактэйль Молатава ў дзьверы Магілёўскага інстытуту міліцыі, пачаўся пажар

Сусьветны ІТ-гігант Apple назваў створаны беларусамі сэрвіс Loona адным з пераможцаў прэстыжнай штогадовай прэміі Apple Design Awards

Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская распавяла пра сустрэчу беларускіх дактароў, што пацярпелі ад рэпрэсій, са Сьвятланай Ціханоўскай у Празе, пра дапамогу чэскай дзяржавы ў рамках праграмы Medevac і пра першую працу па спэцыяльнасьці ў Чэхіі

Антыманапольны камітэт Украіны дазволіў дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта» набыць у кіраваньне актывы прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс» (г.Роўна), кантрольны пакет акцый якога належаў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG